Абрадавы карагод на свята Ушэсце
Культурная спадчына кожнага народа – гэта яго душа, яго памяць, яго ўнікальнасць. Для беларусаў, як і для многіх іншых народаў, гэтая спадчына праяўляецца ў шматлікіх абрадах, звычаях і святах, якія перадавался з пакалення ў пакаленне. Сёння, як ніколі, важна разумець і захоўваць гэтую пераемнасць. Рзгледзім гэта на прыкладзе свята Ушэсце.
Свята Ушэсце, або як яго яшчэ называюць Шостнік, глыбока ўкаранёна ў беларускім земляробчым календары. Гэта той асаблівы дзень, калі, паводле хрысціянскіх вераванняў, Бог узнёсся на неба, а ў народнай традыцыі – вясна канчаткова пераходзіць у лета. З гэтым днём звязаны і шматлікія прыкметы: сонечнае надвор’е прадказвала шэсць тыдняў без дажджу, а дождж, наадварот, абяцаў багатае грыбное лета.Лічылася таксама, што раса на Ушэсце мела лекавую сілу, надаючы святу яшчэ большую магічнасць.
Аднак ушэсце – гэта не толькі прыкметы, але і жывя абрады. Адным з самых цікавых быў выпечка пірагоў і печыва ў выглядзе драбінак. Гэтыя “драбінкі” мелі глыбокі сімвалічны сэнс: людзі верылі, што яны дапамагаюць Богу лягчэй падымацца на неба. Больш за тое, гэтае печыва валодала магічнай сілай: яго можна было ра крышыць ля поля са збожжам, каб забяспечыць багаты ураджай. Жанчыны і дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі песні. Гэтыя дзеянні былі не проста забавай, а неад'емнай часткай жыцця, рытуалам, які падтрымліваў гармонію паміж чалавекам і прыродай.
Творчыя работнікі раённага Дома культуры і аматарскае аб’яднанне “Вераценца” правялі абрадавы карагод на Ушэсце ў полі ля вёскі Канстантоў. Веданне і захаванне такіх традыцый дапамагае людзям адчуць свае карані, зразумець, хто яны і адкуль паходзяць. Гэта фарміруе нацыянальную самасвядомасць, умацоўвае пачуццё прыналежнасці да свайго народа і яго гісторыі. Абрады і звычаі – гэта не проста зборнік правілаў, а мудрасць папярэдніх пакаленняў, увасобленая ў дзеянні. Яны вучаць павазе да прыроды, да працы, да супольнсці. Яны даюць разуменне цыклічнасці жыцця, значнасці кожнага моманту, дзе веды продкаў гарманічна спалучаюцца з сучасным светам. Захаванне абрадаў і звычаяў – гэта захаванне нашай ідэнтычнасці, нашай душы, нашай будучыні.
Загадчык аддзела нестацыянарнага абслугоўвання Ж.Я.Ачыновіч