“Эй, куры, куры, не пейте рана!...” – раздавалася сёння па вуліцах Клічава.
Эй, куры, куры, не пейте рана!...” – раздавалася сёння па вуліцах Клічава. Гэта ўзорны фальклорны ансамбль “Купалачка” праводзіў дзіцячы калядны абрад “Куры” – адзіны, які захаваўся ў Беларусі.
Дарэчы, убачыць абрад “Куры” на Клічаўшчыне можна толькі раз у год, менавіта 13 студзеня, і толькі да заходу сонца, а ўдзельнічаюць у ім толькі дзяўчаткі да 14 гадоў.
Кожны, стары ці малы, хто трапляўся ім па па дарозе, усміхаліся, радаваліся і дзівіліся такой сустрэчы. Бо быццам сама мінуўшчына завітала ў наша мітуслівае сёння. Ды і сапраўды цуда! Дзяўчаткі ў самабытных нацыянальных строях, з каляднай зоркай і іконкай Божай
Маці заходзілі ў двары клічаўлян, стукаліся ў вокны, спявалі гаспадарам традыцыйную абрадавую песню “Куры, куры”. А тыя ў знак падзякі частавалі “куранят” . Галоўны пачастунак – бліны, а пасля ўжо па жаданні салодкасці, каўбасы, сала і іншае.
Дарэчы, у 2013 годзе ўнікальны дзіцячы калядны абрад “Куры” Клічаўскага раёна ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.