У кожнага дарослага чалавека ёсць адно жаданне, якое аб’ядноўвае усіх – жаданне, каб нашы дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі, а дзяцінства іх было бяспечным.

Інспектар Клічаўскага раённага аддзела па НС мэтанакіравана праводзіць работу з моладдзю каб нагадаць ім правілы бяспекі.

Чарговая сустрэча з выратавальнікам прайшла з навучэнчамі ДУА «Максімавіцкая сярэдняя школа Клічаўскага раёна».

Для таго каб правільна дзейнічаць у падобных сітуацыях, хлопцы і дзяўчынкі разам с госцем прайшлі ўсе этапы захавання жыцця ў анлайн гульне «Крокі выратавання». Дружнай камандай навучэнцы выстройвалі  правільную паслядоўнасць дзеянняў у розных сітуацыях – ад правалу пад лёд да правільных дзеянняў у выпадку пажару.

У канцы мерапрыемства работнік МНС распавёў, як стаць выратавальнікам і што трэба зрабіць каб паступіць на вучобу ва Ўніверсітэт грамадскай абароны.

 

Инспектор СПиВО

Кличевского РОЧС                                                     С.А. Гуминский

Поделиться