70 годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца
На здымку 30 жанчын-маці, жанчын-салдатак, чый лёс апаліла вайна і якія на роўні з мужчынамі набліжалі доўгачаканы Дзень Перамогі. Спрацаваныя за жыццё рукі іх ніколі не ведалі суму, яны пяшчотна лашчылі спачатку сваіх дзетак, а потым і унукаў, а колькі разнастайнай смакаты прыгатавалі яны за жыццё, колькі зямелькі перамацалі-перапалолі, перакапалі, колькі дабра здабылі. І вось на нейкі момант адклалі ўсе справы, дасталі з куфэркаў і шафаў самыя лепшыя ўборы, павязалі на галовы хустачкі і прыйшлі на сустрэчу жанчын ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Спадзяёмся, што іх мілыя твары ў год 70 годдзя Вялікай Перамогі даставяць радасць родным і знаёмым, бо пераважнай большасці з іх ужо няма сярод нас, а тыя, хто жыве паглядзяць на сябе маладзейшых. На вялікі жаль імёны ўсіх 30 не назаву таму разлічваю на вашу, паважаны чытач, дапамогу.
У першым радзе справа Аляксандра Васільеўна Салановіч, медыцынская сястра у гады ваеннага ліхалецця працавала ў эвакашпіталі, а пасля вайны акушэркай у мясцовай бальніцы. Высакароднай медыцынскай працы прысвяцілі жыццё К. Л. Бяржаніна, Л.РБулачкіна, П. І. Альховік, М.Н. Манёнак, сярод россыпу гэтых брыльянтаў настаўніцы: М. Д. Шалай, М. Р. Атрашонак, Г. С. Храпко, М. М. Кандраценка, працаўніцы сельскай гаспадаркі: Е. С. Шамаль, Н. Л Саўко, В.Я. Гайкевіч-Панцялеева, Н. Н. Вяршук, М.Ф. Харыонаўская, С. А. Заяц, А.В. Клепча, у сферы абслугоўвання працавалі:А. І. Пірожнік, А.В. Рэва, А. І. Вітоль, З.А. Трыгубенка, у будаўнічай галіне– Н.В. Патачыц, А.А. Ціхамірава, амаль 30 гадоў дыспетчарам аўтапарка адпрацавала А.К. Лескавец.
Акрамя ветэранаў вайны на здымку ўверсе Г.І. Маркава, начальнік аддзела сацыяльнай абароны райвыканкама, У.У.Заскевіч, намеснік старшыні райвыканкама, Т.М. Касцюкевіч, супрацоўніца музея, Г.А.Сахарчук і А.П. Ярошка, супрацоўніцы райвыканкама, А.В.Суднік, супрацоўніца рэдакцыі.
