У каляндар уключаны  інфармацыйныя матэрыялы

аб знамянальных земляках і памятных датах 

Клічаўскага раёна:

     

375 гадоў  – вядома вёска Віркаў (1651г.)

215 гадоў  – вядома вёска Палам (1811г.)

210 гадоў  – заснавана школа ў  в.Віркаў, як аднакласнае народнае вучылішча (1816г.)

180 гадоў  – вядома вёска Перасопня (1846г.)

125 гадоў  – вядома вёска Мяжное (1901г.)

105 гадоў  – вядома вёска Закупленне (1921г.)

105 гадоў  – арганізаваны калгас КСВК «Калгас імя Леніна» (1921г.)

100 гадоў  – вядома вёска Рубеж (1926г.)

95 гадоў  –   арганізаваны калгас СВК «Калгас імя Будзённага» (1931г.)

95 гадоў  –   арганізаваны калгас СВК «Калгас «Нясята» (1931г.)

95 гадоў  быў пракладзены ўчастак Клічаў-Асіповічы, які ўваходзіў у  чыгуначны напрамак Магілёў-Асіповічы. Пачалі дзейнічаць станцыі Тачанка, Несета, Стаялава, Вонічы, Мілое (1931г.)

90 гадоў  – пачаў работу ДЛУ  «Клічаўскі лясгас» (1936г.) 

85 гадоў –  у  Клічаўскім раёне ўтвораны партызанскі атрад  пад кіраўніцтвам Я.І. Зайца, П.М. Вікторчыка, І.З. Ізоха (ліпень 1941г.)

15 гадоў – у Клічаве пачаў дзейнічаць нова пабудаваны Свята-Благавешчанскі храм (2011г.)

Персаналіі

Акуліч Пётр Васільевіч, доктар тэхнічных навук, вядучы  навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут цепла – і  масаабмена імя  А.В.Лыкава  НАН  Беларусі» – 65 гадоўз дня нараджэння (01.03.1961)

Атрашонак Марыя Рыгораўна, удзельніца партызанскага руху на Клічаўшчыне, заслужаны настаўнік Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння (1921)

Белазор Агапа Іванаўна, народная майстрыха. Узнагароджана дыпломам нацыянальнай выстаўкі народнай творчасці «Вечна зялёнае дрэва рамёстваў» (1996), граматай абласной выстаўкі самадзейных мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечанай 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – 115 гадоў з дня нараджэння (1911)

Бруева Кацярына Цімафееўна (псеўданім Вадзімава), паэтэса –  55 гадоў з дня нараджэння (21.03.1971)

Вікторчык Пётр Мацвеевіч, камісар роты партызанскага атрада 277-га, камісарам партызанскіх атрадаў 278-га і 115-га. З красавіка 1942 г. старшыня Клічаўскага райвыканкома, з мая 1944 г. сакратар Клічаўскага райкома партыі. З 1945 г. на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Перажытае ў час Вялікай Айчыннай вайны апісаў у кнізе «Над Ольсай-ракой» (1966) – 135 гадоў з дня нараджэння (1891-1974)

Віткоўскі Альгерд Віктаравіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Савета Міністраў БССР за распрацоўкі навуковых праблем і ўкараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў галіне будаўніцтва, архітэктуры і будаўнічых матэрыялаў – 90 гадоў з дня нараджэння (1936)

Галееў  Віктар Пятровічкандыдат эканамічных навук  – 90 гадоў з дня нараджэння (01.01.1936)

Грынявіцкі Ігнат Якімавіч, рэвалюцыянер-народаволец  – 145 гадоў з дня смерці (1856-1881

Іваноў Іван ДзмітрЫЕвіч, паэт-франтавік – 30 гадоў з дня смерці ( -1996)

Ізох Валянцін Рыгоравіч, кандыдат філасофскіх навук – 90 гадоў з дня нараджэння (01.01.1936)

Кавалёў Філіп Іванавіч, Герой Савецкага Саюза  110 гадоў з дня нараджэння (27.11.1916–17.03. 1944)

Каган Сара Рувімаўна,    паэтэса, празаік, член Саюза  пісьменнікаў Беларусі – 85 гадоў з дня смерці (3.07.1895–1941)

Кандратовіч Ануфрый Прохаравіч,  заслужаны настаўнік Беларусі – 35 гадоў з дня смерці (1913–1991)

Канойка Канстанцін Макаравічгенерал-маёр 115 гадоў з дня нараджэння (17.06.1911 – 1992)

Краўцоў Аляксандр Пятровічпаэт-аматар 75 гадоў з дня нараджэння (19.08.1951)

Крыванос Леанід Міхайлавічпаэт-песеннік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – 65 гадоў з дня нараджэння (16.01.1961)

Кудравец Анатоль Паўлавіч, празаік, перакладчык, член СП Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа – 90 гадоў з дня нараджэння (01.01.1936)

Купцель Георгій Аляксандравіч,  дацэнт  Беларускай    палітэхнічнай    акадэміі – 90 гадоўз дня нараджэння (8.04.1936)

Кушняроў Васіль Ніканоравіч, паэт. У Магілёве ім створаны музей гісторыі спажывецкай кааперацыі Магілёўшчыны – 95 гадоў з дня нараджэння (1931-1997)

Смоліч Аркадзь Антонавіч  (псеўд. – Л.Б. (Лаўрэн Будзіловіч), Сымон Бортнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне  эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар – 135 гадоў з дня нараджэння  (17.09.1891 - 10.06.1938)

Татур Мікола (Мікалай Ігнатавіч), перакладчык, паэт, крытык, член СП Беларусі – 25 гадоў з дня нараджэння (03.03.1919-2001)

Харлап Анатоль Дзмітравіч, кандыдат тэхнічных навук, узнагароджаныы ордэнам Дружбы народаў – 80 гадоў з дня нараджэння (02.08.1946)